Балюча бачыць, як старэе матуля
На жаль, чалавечы век не бясконцы. Хваробы адольваюць майго роднага чалавека ўсё часцей. Вось і нядаўна яна зноў трапіла ў бальніцу. Сэрца ўжо не тое: столькі перацярпела за нас пяцярых, пахавала сына, мужа…
Спяшаюся ў бальніцу. Хоць, ведаю, ёй палепшыла, але так хочацца пабыць побач, патрымаць за руку, сказаць нешта ласкавае, супакоіць, як гэта заўсёды рабіла яна ў час майго бесклапотнага дзяцінства і робіць зараз, хоць мне ўжо за сорак…