Другое жыццё матэрыяльным рэсурсам

Год бережливости

Добра вядома, колькі наша прамысловасць здабывае рознага роду карысных выкапняў. А вось колькі адыходаў выпрацоўваецца ў працэсе вытворчасці – ведаюць толькі асобныя спецыялісты. Таму адным з важных напрамкаў у развіцці эканомікі сёння з’яўляецца выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў з максімальнай эфектыўнасцю.

Добрай дапамогай тут выступаюць збор і перапрацоўка другаснай сыравіны. Гэтую работу ў раёне вядуць нарыхтоўчыя пункты райпа. Напрыклад, у гэтым годзе нарыхтоўшчыкам падалося павялічыць закуп у насельніцтва макулатуры. За 6 месяцаў 2012 года гэтага віду сыравіны было нарыхтавана 50,4 тоны, сёлета – на 5 тон болей.

Прыбавілі і ў нарыхтоўцы адыходаў другасных тэкстыльных матэрыялаў. У першым паўгоддзі 2013 года іх закуплена 9,6 тоны супраць 9,2 тоны леташніх. Ладзяцца справы з нарыхтоўкай другаснай палімернай сыравіны. Калі летась было назапашана 2,3 тоны гэтата віду другасных рэсурсаў, то сёлета 2,7 тоны. Практычна ў два разы павялічаны і збор шклабою. Сёлета за 6 месяцаў яго нарыхтавана 4,9 тоны, за такі ж перыяд мінулага года – 2,4 тоны.

Важнае месца ў структуры другасных матэрыяльных рэсурсаў адыгрывае і металалом. У раёне стаўку робяць на закуп каляровых металаў і чорнага лому. У першым паўгоддзі 2013 года першага віду сыравіны назапашана 2,4 тоны, што на 0,4 тоны больш, чым летась, а вось другога – толькі 803 тоны, хаця ў мінулым годзе за такіх ж перыяд яго было закуплена 1125 тон.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *