В Бешенковичском районе установили памятник погибшим танкистам

Актуально

Памяць, яна столькі хавае… столькі агульнага і асабістага. Надзейна аберагае падзеі мінулага: радасць, боль і смутак, гора і шчасце… Захоўвае і перадае з пакалення ў пакаленне яскравыя ўзоры як жыць трэба і як нельга. Можа, людзі, узгадваючы ўсенародныя нягоды, у будучым змогуць іх пазбегнуць. Наша памяць. На яе ўся надзея…

Сёлета Беларусь святкавала 75-годдзе Вялікай Перамогі. Уклад у яе набліжэнне ўнёс кожны чалавек, на перадавой ці ў тыле. Цяпер — наша чарга. Сустрэчы, мітынгі, кветкі да падножжа мемарыялаў — даніна павагі ўсім, хто загінуў і хто выжыў. Нам кожнаму па сілах несці памяць.

    Ушанаванне і захаванне памяці пра абаронцаў Айчыны, ахвяраў войнаў у Беларусі — вельмі патрэбная, дзяржаўнай важнасці справа. У пачатку года ў рамках адпаведнай праграмы з бюджэту раёна было выдзелена 14 тысяч рублёў. Сродкі пайшлі на рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў. У тым ліку таго, што нядаўна з’явіўся на грамадзянскіх могілках у Вядзераве. 

     У першыя дні чэрвеня 1941-га танкісты 14-й танкавай дывізіі 7-га механізаванага корпуса ўдзельнічалі ў адной з буйных танкавах бітваў (каля 1,5 тыс. танкаў толькі з нашага боку). Ля ракі Чарнагосніцы загінулі члены экіпажаў двух БТ-7.  Віцебскі маладзёжны ваенна-патрыятычны клуб «Пошук» і кампанія «Вітгран» усталявалі ім помнік.

     …30-гадовы камандзір узвода лейтэнант Васіль Гусеў, 20-гадовы вежавы стралок яфрэйтар Міхаіл Мараеў і вежавы стралок другога экіпажа малодшы сяржант Пётр Ілюшачкін… Яны, разведчыкі, маладыя хлопцы, якім бы яшчэ жыць і жыць, першымі ўступілі ў бітву, першымі загінулі. Але іх імёны і подзвіг застануцца ў памяці народнай, як і кожны з тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай радзімы…

Марыя САНЬКО.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *