Аграрии Бешенковичского района продолжают уборку урожая

Актуально Важное Заботы сельские

Аграрыі раёна працягваюць уборку ўраджаю. Зараз час царыцы палёў — кукурузы. Па дадзеных на 5 кастрычніка, амаль палову плошчаў гэтай культуры ўжо спарадкавалі (1383 га, што складае 48%). Сярод гаспадарак самы высокі працэнт уборкі — у СУП «Вядзерава» (74,8%), у СУП «Свіціна-ВМК» і КСВУП «ПалітаддзелецАгра» яна таксама перайшла экватар (57,4% і 54,4% адпаведна).
 

У лідарах па ўраджайнасці  знаходзіцца СУП «Свіціна-ВМК», менавіта рупліўцы дадзенага сельгаспрадпрыемства ў сярэднім збіраюць па 241 ц/га. Палітаддзельцы — па 232 ц/га і 143 ц/га — працаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».

У свіцінцаў, да якіх мы завіталі нядаўна, праца кіпела на ўсіх франтах: пакуль адны шчыравалі на сяўбе азімых, іншыя назапашвалі зялёную масу. Нарыхтоўка кукурузнага сіласу ў самым, што называецца, разгары. А даручылі яе самым вопытным. За штурвалам «КВК‑800» — Уладзімір Віктаравіч Прошчанка. Адвозяць зялёную масу Аляксандр Аляксандравіч Шкялёнак і Мікалай Васільевіч Дзяцел. На трамбоўцы задзейнічаны Іван Аляксеевіч Чачанец на «Амкадоры‑352».

Калі гаварыць мовай лічбаў, то свіцінскія працаўнікі ўбралі 170 га кукурузы, назапасілі 4103 т зялёнай масы (у тым ліку 3056 т заклалі ў траншэі). Акрамя таго, у засеках сельгаспрадпрыемства маецца 786 т сена, 6817 т сенажу (з іх 333 т — у палімернай плёнцы, гэта 565 рулонаў).

Механізатары забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, а тэхніка — палівам. Цяпер толькі працуй. «КВК» здрабняе масу, трактары ўжо ў чарзе, чакаюць напаўнення прычэпаў, каб хутчэй везці яе да траншэі, дзе адбываецца адзін з асноўных этапаў падрыхтоўкі сіласу — трамбоўка. Да гэтага працэсу падыход асаблівы, бо ад правільнасці яго правядзення залежыць ступень захаванасці корму.

— Хочацца, каб гаспадарка квітнела, гэта залежыць і ад нас, механізатараў. Важны ўклад кожнага,— адзначаюць прыдзвінскія земляробы.

Ужо не першы год яны ўбіраюць кукурузу і спраўляюцца з задачай адказна. Сёлетні не стане выключэннем.
 Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *