Чем запомнилась вторая осенняя ярмарка в Бешенковичах?

Важное Новости района Общество

 У суботу на цэнтральнай плошчы Бешанковіч было шматлюдна, хоць кірмаш ладзіўся не ў першы раз. Жыхары і госці райцэнтра скарысталіся цудоўнай магчымасцю назапасіць восеньскія дары (на здымках). А чаго ж тут толькі не было!

Зерне і мяса, агародніна і садавіна, саджанцы, кветкі, арэхі, халва, гарбата, фінікі і іншыя тавары разыходзіліся даволі жыва. Капуста — на закваску, бульба — як жа без яе абысціся, цыбуля з морквай, журавіны — найлепшыя вітаміны, мёд — ад усіх хвароб… Быў прадастаўлены вялікі асартымент тавараў сельскагаспадарчай вытворчасці, бо кожнае сельгаспрадпрыемства адправіла на кірмаш нагружаную прадукцыяй машыну. Аднымі з першых гандлёвыя рады падрыхтавалі прадстаўнікі ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс».

Багата было і прыезджых гандляроў, з Лепеля, Віцебска, напрыклад, ці нават здалёк — з Брэсцкай вобласці. Калі на першым кірмашы сёй-той яшчэ прыцэньваўся ды нешта меркаваў, то цяпер ужо назапашвалі з такім прыцэлам, каб да зімы засекі былі паўнюткія. Здаецца, у продажы мелася ўсё неабходнае. Ужо праз якую гадзіну-дзве ў розныя бакі ад плошчы разыходзіліся людзі з саджанцамі наперавес, з мехам (а то і двума) бульбы ці капусты, яблыкамі, хрызантэмамі… Кірмаш, можна сказаць, атрымаўся ўдалы. Нібы своеасаблівае багатае і прыгожае «бывай» летнім клопатам.
 Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *