Уважаемые женщины Бешенковичского района! Принимайте поздравления!

Актуально

Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна! Дарагія суайчынніцы!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»!
Вашу ролю ў грамадстве нельга пераацаніць. Вашы мудрасць, неабыякавасць і самаахвярнасць, адказныя адносіны да прафесійных абавязкаў, працоўныя дасягненні і вернасць свайму галоўнаму прызначэнню захапляюць і з’яўляюцца лепшым прыкладам для выхавання падрастаючых пакаленняў.

БСЖ аб’ядноўвае разумных, таленавітых, крэатыўных людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. За гэтыя гады арганізацыя ператварылася ў магутны грамадскі рух, які ведаюць па справах і грамадскіх ініцыятывах. Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, вы дапамагаеце пераадольваць усе цяжкасці, натхняеце на перамогі, побач з вамі кожны становіцца мацней. Дзякуй вам за жыццёвую пазіцыю, дабрыню, любоў і клопат, якімі шчодра дзеліцеся з тымі, хто мае ў іх патрэбу!

Жадаем моцнага здароўя, жаночага шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў у новых праектах, жыццёва важных для будучыні нашай роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *