Канцэрт у Драздах


Драздоўскі СДК правёў справаздачны канцэрт. Мерапрыемства сабрала больш за  сто жыхароў аграгарадка.


На сцэне СДК гучалі песні ў выкананні Святланы Дубко, Святланы Базар, Ніны Кур’ян, Святланы Карабань, Марыі Вітохі, Рыгора і Таццяны Ждановічаў. Алена Гайко парадавала гледачоў танцам “Цыганачка”. Дзеці, удзельнікі лялечнага гуртка, што працуе пры Доме культуры, прадэманстравалі лялечны спектакль “Рэпка”.


— Такой вялікай колькасці гледачоў у нас амаль ніколі не было, — расказвала дырэктар Драздоўскага Дома культуры Любоў Сцяпанаўна Воранава. – Радасна, што землякі з такой увагай ставяцца да працы культработнікаў. Пасля канцэрта многія людзі падыходзілі да нас са словамі падзякі за падоранае свята. Нам вельмі прыемна, што гледачы засталіся задаволенымі і пакідалі СДК у добрым настроі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *