Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня чернобыльской трагедии

Общество

Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!

Усё далей у гісторыю адыходзіць 26 красавіка 1986 года. Дзень, калі адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, найбуйнейшая па маштабах і наступствах тэхнагенная катастрофа.

38 гадоў мінула з таго часу, як нябачная небяспека ў адзін момант перавярнула лёсы дзясяткаў тысяч сем’яў. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч страцілі здароўе і прытулак, сваю малую радзіму. Чарнобыль назаўжды застанецца сімвалам вялікага чалавечага гора і неацэнным, страшным урокам на будучыню.

Гэты дзень назаўжды аб’яднаў людзей, што жывуць адным успамінам, адным смуткам і надзеяй. Спачуваем усім, каму давялося перажыць гэтую трагедыю. Дзякуем удзельнікам ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі, захапляемся вашай мужнасцю і самаадданасцю, цвёрдасцю духу, адвагай, гераізмам. Сярод людзей, што прадухілілі далейшае распаўсюджванне радыяцыі, былі і нашы землякі…

Дарагія сябры, ваша жыццё — прыклад для моладзі! Мы павінны зрабіць усё, што залежыць ад нас, каб не дапусціць паўтарэння страшнай трагедыі, рэха якой будзе адгукацца ў сэрцах многіх пакаленняў. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *