Самыя трапныя стралкі


Настаўнікі і выхавацелі працягваюць спаборніцтвы ў межах спартакіяды сярод працаўнікоў устаноў адукацыі і дашкольнага выхавання. На першынство раёна па стральбе сабраліся 11 каманд.


Самым трапным стралком у асабістым заліку сярод жанчын стала Таццяна Уладзіміраўна Ганчарова (СШ №1). Валянціна Георгіеўна Мядзведзева (Каранеўская СШ) паказала другі вынік, Наталля Раманаўна Яроха (СШ №2) – трэці.


Сярод мужчын месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Сяргея Яўгенавіча Мароза з СШ №1, другое – у Аляксандра Віктаравіча Насевіча са Ржаўскай СШ, трэцяе – у Аляксандра Іванавіча Аўтушкі з СШ №2.


У агульнакамандным заліку наперадзе каманда СШ №1, другое месца заняла СШ №2, трэцяе –Каранеўская СШ. Прызёры адзначаны ганаровымі граматамі і грашовымі сумамі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *