Вызначылі лепшых баскетбалістаў


14 каманд юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у першынстве раёна па баскетболе сярод школьнікаў, якое арганізавала дзіцячая юнацкая спартыўная школа. Дзяўчаты аспрэчвалі званне лідэра на базе СШ №2 райцэнтра, хлопцаў прыняў спартыўны комплекс Цэнтра пазашкольнай работы.


Сярод дзявочых каманд найбольш выніковую гульню паказалі гімназісткі, яны заваявалі першае месца. Другое і трэцяе дасталіся адпаведна выхаванкам СШ №2 і прадстаўніцам Улы. Сярод юнакоў у лідэры выйшла каманда СШ №2. На другім месцы – СШ №1, на трэцім – Астровенская СШ.


У агульнакамандным заліку сярод навучальных устаноў, дзе налічваецца больш за 100 школьнікаў, першае месца занялі прадстаўнікі СШ №2, другое – гімназісты, трэцяе – баскетбалісты СШ №1. Сярод школ з колькасцю вучняў да 100 чалавек першае месца заваявалі каранеўцы, другое – у каманды Рубежскай СШ.


На здымку: каманда СШ №1 гуляе з камандай Каранеўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *