К новому качеству жизни


У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі сёлета абновяцца два населеныя пункты і на тэрыторыі Верхнякрывінскага сельсавета – Рубеж і Верхняе Крывіна.


Як адзначыў старшыня Савета Эдуард Эдмундавіч Турчыновіч, на адным з апошніх пасяджэнняў штаба па ўзвядзенні аграгарадкоў кіраўнікі службаў вызначыліся з аб’ёмамі работ. Акрамя ўстаноўкі агароджаў сельвыканкамам, у Рубяжы плануецца асфальтаванне вуліцы да школы. Будзе адкрыты на вёсцы пункт бытавога абслугоўвання. Абновяцца фельчарска-акушэрскі пункт, клуб і школа.


Плануецца перанесці ў будынак школы бібліятэку і аддзяленне паштовай сувязі. Абмяркоўваецца і пытанне адкрыцця на базе мясцовай школы дзіцячага садка. Ад бацькоў паступілі ўжо 8 заяў.


— А вось у Верхнім Крывіне садок, відаць, давядзецца закрыць, — зазначае Эдуард Эдмундавіч. – Утрымліваць установу, якую  наведваюць усяго два-тры дзіцяці, немэтазгодна. Больш эканамічна будзе арганізаваць падвоз малых у Рубеж.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *