Линию отремонтировали


Радыё ў доме жыхара вёскі Заручэўе Бачэйкаўскага сельсавета І. І. Таляцкага сапсавалася яшчэ ў маі месяцы, у час апошняга бурану. “Яно і да гэтага не надта гаварыла, — расказваў пенсіянер, — больш шаптала, а тут і ўвогуле змоўкла”.  Дастукацца да сувязістаў Іван Іванавіч паспрабаваў сам. А калі яго просьбы засталіся непачутымі, патэлефанаваў у рэдакцыю.


— З-за бурану ў нас адключылася і святло. Дык электрыкі ў той жа вечар прыехалі ў вёску, адладзілі ўсё. Чаму сувязісты не могуць так аператыўна рэагаваць на незвычайныя сітуацыі? – рэзонна заўважыў І. І. Таляцкі.


Зварот Івана Іванавіча быў пераадрасаваны ў раённы вузел электрычнай сувязі. У мінулую сераду рэдакцыя атрымала на яго афіцыйны адказ.


— Радыё ў Заручэўі, — піша начальнік Бешанковіцкага раённага вузла электрычнай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” В. Ф. Кутузаў, — не працавала з-за таго, што паваліліся апоры на лініі і  абарваліся правады.


Ліквідаваць пашкоджанне ў тэрмін не атрымалася, бо пераўвільготненая глеба перашкаджала дастаўцы матэрыялаў да месца работ. 3-га чэрвеня лінію адрамантавалі, паваленыя апоры і правады замянілі.


У тэлефоннай размове І. І. Таляцкі пацвердзіў,  што радыё ў яго доме зноў працуе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *