У лідэрах – Сяргей Шчука


Корманарыхтоўшчыкі аддзялення “Ляхаўшчына” ПУП “Свіціна-ВМК” выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвілінку, каб па максімуму ўзяць з лугоў корм для жывёлы. Ураджай траў тут не самы дрэнны  – каля 82 цэнтнераў з гектара. Каб накарміць статак узімку, а пагалоўе буйной рагатай жывёлы тут набліжаецца да 1000 галоў, у гаспадарцы павінны нарыхтаваць не менш як 25 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.


На сярэдзіну чэрвеня з заданнем па нарыхтоўцы сенажу ў аб’ёме 3500 тон свіцінцы справіліся больш чым на 52%, заклалі ў траншэі на карову амаль па 7 цэнтнераў кармавых адзінак. Гэта адзін з лепшых вынікаў па раёне.


Тон у працоўным саперніцтве задае малады механізатар Сяргей Шчука. Зусім нядаўна ён быў у лідэрах сярод вопытных калег на пасяўной, а зараз дэманструе працалюбства і адказнасць на корманарыхтоўцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *