Зернефураж прывязуць сельгаспрадпрыемствы

Новости района

Ураджай зерневых сёлета значна меншы, чым у мінулыя гады. У тым ліку і на прысядзібных участках. Каб задаволіць патрэбы насельніцтва ў зернефуражы, прынята рашэнне правесці ў суботу ў райцэнтры кірмаш.

Як паведаміў рэдакцыі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Іванавіч Красікаў, кірмаш па продажы зернефуражу 14-га жніўня ў г. п. Бешанковічы пройдзе на аўтастаянцы, што непадалёк ад “Універсама”.

Сельгаспрадпрыемствы пачнуць гандаль у 9 гадзін раніцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *