Жывёлаводы падводзілі вынікі работы

Заботы сельские

Дні жывёлавода, якія праходзяць з удзелам адказных спецыялістаў райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, дазваляюць не толькі падвесці вынікі работы за месяц кожнага працаўніка фермы, прааналізаваць іх у параўнанні з папярэднім месяцам, аналагічным перыядам мінулага года, але і вызначыць пералік актуальных пытанняў, якія б садзейнічалі павышэнню прадукцыйнасці працы і захаванню пагалоўя буйной рагатай жывёлы.


Вось і ў мінулую пятніцу такія сустрэчы прайшлі ў трох гаспадарках раёна: сельскагаспадарчым філіяле “Вядзерава”, сельгаспрадпрыемствах “Астроўна” і імя Каранеўскага, на фермах “Вядзерава”, “Чанавічы” і “Чарнагосце”.


Жыццё ў вёсцы лёгкім не назавеш. А калі ты яшчэ працуеш у жывёлагадоўлі, вольнага часу знайсці і зусім цяжка. Аднак на сустрэчу сабраліся ўсе. Цікава было паслухаць спецыялістаў раённых службаў, параўнаць свае працоўныя вынікі з вынікамі работы калег з іншых гаспадарак.


У сельгасфіліяле “Вядзерава” ДБТ №1 г. Віцебска, напрыклад, на сустрэчу з мясцовымі жывёлаводамі прыехалі намеснік начальніка раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі І. П. Марковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В. Р. Пазняк, галоўны рэдактар раённай газеты “Зара” Л. І. Паўлоўская, намеснік галоўнага ветурача раёна Д. У. Ляхоўскі.


У пакоі адпачынку, дзе сабраліся вяскоўцы, былі таксама старшыня гаспадаркі В. С. Бярозка, старшыня Астровенскага сельвыканкама А. М. Ганковіч, галоўныя спецыялісты гаспадаркі.


Як адзначыла галоўны эканаміст сельгасфіліяла Т. В. Масалава, за 9 месяцаў года выручка ад рэалізацыі прадукцыі па сельгаспрадпрыемству склала 1302 млн. рублёў, тады як летась яна была 753 мільёны рублёў. Выручка на аднаго працаўніка склала ў сярэднім 25,5 мільёна рублёў, або 196% да адпаведнага перыяду мінулага года.


На здымку: Дзень жывёлавода ў сельскагаспадарчым філіяле “Вядзерава”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *