Зверка подпісаў у раёне завершана

Новости района

Раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь завяршыла зверку подпісаў, прадастаўленых у тэрытарыяльны выбарчы орган у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Вынікі праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў, сабраных на тэрыторыі нашага раёна, падведзены на пасяджэнні раённай камісіі.


Як паведаміў яе старшыня Уладзімір Пятровіч Жук, дакладнымі прызнаны 159 галасоў, сабраных на карысць Уладзіміра Някляева, 86 – у падтрымку Яраслава Раманчука. Раённая камісія залічыла і 4787 подпісаў, сабраных за дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.


 А вось галасы, сабраныя на Прыдзвінні ў падтрымку Віктара Цярэшчанкі, не будуць улічаны. Пры вызначэнні дакладнасці подпісаў, здадзеных за гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, выяўлены недакладнасці. Раённая камісія двойчы праводзіла праверку падпісных лістоў, дзе змяшчалася ўсяго 17 галасоў, сумарная колькасць недакладных подпісаў склала 28,5%.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *