На выгадных умовах

Заботы сельские


   Гаспадаркі раёна зацікаўлены ў тым, каб павялічваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы за кошт закупа маладняку ў насельніцтва. Сельгасвытворцы звяртаюцца да ўладальнікаў хатніх гаспадарак з просьбай не здаваць жывёлу на забой, а раюць заключаць дагаворы кантрактацыі на выгадных для сялян умовах.
   Напрыклад, ДП “ПлісыАгра” ўжо заключыла 20 дагавораў куплі-продажу маладняку па цане 8500 рублёў за кілаграм жывой вагі. “ПалітаддзелецАгра” аформіў пагадненні на 30 цялят. Тут за кожны кілаграм вагі жывёлы даюць 8 тысяч рублёў і па кілаграму збожжа новага ўраджаю.
   У “АграВітВіне” акрамя грашовай аплаты ў суме 8 тысяч даюць па 2 кілаграмы збожжа за кілаграм жывой вагі, абяцаюць выдзеліць трактар для апрацоўкі агарода і камбайн для абмалоту ўчастка з 50%-най скідкай, а таксама бясплатна скасіць 20 сотак травастою падчас сенакосу. На такія ўмовы ў “АграВітВіне” пагадзіліся