Приглашаем к разговору

Новости района

Актавая зала філіяла «Бешанковіцкі лясгас» ААТ «Віцебскдрэў» была паўнюткай. Тут на сваё прафесійнае свята сабраліся прадстаўнікі ўсіх лясных спецыяльнасцей прадпрыемства – працуючыя і заслужаныя ветэраны галіны.


Урачыстае пасяджэнне з гэтай нагоды адкрыў дырэктар філіяла «Бешанковіцкі лясгас» ААТ «Віцебскдрэў» С. І. Арлоў.


– Філіял працуе стабільна, рост сацыяльна-эканамічных паказчыкаў за дзевяць месяцаў года склаў 116 працэнтаў, – падкрэсліў Сяргей Іванавіч. – Шмат папрацавалі мы па добраўпарадкаванні сваіх тэрыторый, адрамантавалі адміністрацыйны будынак, абнавілі гадавальнік. Прычым, усе работы выкананы ўласнымі сіламі і за ўласныя грошы. Хачу паведаміць прысутным і навіну: з першага студзеня 2015 года наш філіял вяртаецца ў сістэму Міністэрства лясной гаспадаркі, як самастойная юрыдычная адзінка. А гэта запатрабуе вялікіх фінансавых укладанняў.


Сяргей Іванавіч сардэчна павіншаваў калектыў філіяла з Днём работнікаў лесу, пажадаў здароўя, дабрабыту кожнаму працаўніку і іх сем’ям.


Урачыстасці гэтай сустрэчы надаў хвалюючы момант – 69 рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам былі ўручаны Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі. Матэрыяльную дапамогу атрымалі таксама і 17 ветэранаў працы, у тым ліку і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.


Ганаровай граматай ААТ «Віцебскдрэў» адзначаны вядучы інжынер па ахове і абароне лесу М. М. Дэусаў і ляснічы Пяцігарскага лясніцтва В. М. Скідзевіч. На Дошку гонару ААТ «Віцебскдрэў» занесена прозвішча лесніка М. Ц. Чарных. Падзякі ўдастоены ляснік-егер В. У. Анціховіч і галоўны механік М. У. Цвяткоў.


У рабоце сходу прыняў удзел і выступіў з прамовай намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебскдрэў» М. М. Ціханоўскі.


Завяршылася афіцыйная частка свята канцэртам, які падрыхтавалі самадзейныя артысты раённага Дома культуры.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *