Благоустраиваются мини-полигоны

Человек и природа

У апошні час усё больш надзённымі і актуальнымі з’яўляюцца пытанні добраўпарадкавання міні-палігонаў. Кантроль за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства напрамую адбіваецца на агульным стане навакольнага асяроддзя.

Па словах начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Д. П. Талстога, яшчэ нядаўна ў нас было 32 міні-палігоны. Пасля правядзення рэкультывацыі і закрыцця 10 пляцовак іх засталося 22. Асобныя яшчэ патрабуюць да сябе пільнай увагі. Напрыклад, зараз вядуцца работы па буртоўцы і ўшчыльненні міні-палігонаў у вёсках Старыя Ранчыцы і Ульянаўка.


Паралельна абмяркоўваецца пытанне аб рэкультывацыі яшчэ дзвюх пляцовак па размяшчэнні цвёрдых бытавых адыходаў. Адна з іх знаходзіцца на тэрыторыі Ульскага сельсавета, ля вёскі Ульянаўка. Як альтэрнатыву гэтаму міні-палігону, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе пляцоўку ля вёскі Фролкавічы, рэсурсы якой пакуль не вычарпаны. Пытанне ўзгадняецца з мясцовым сельскім выканаўчым камітэтам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *