На Прыдзвінні стартавала нарыхтоўка кармоў

Новости района

Па стане на 1 чэрвеня  ў раёне травы былі скошаны на 5% плошчаў. Першымі да корманарыхтоўкі прыступілі працаўнікі сельгасфіліяла “Вядзерава”. На ранак серады тут было скошана каля 21% траў, атрыманы першыя 150 тон сенажу. Менавіта таму на базе гаспадаркі ў гэты дзень правялі выязныя заняткі для корманарыхтоўшчыкаў раёна.


Па словах намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Андрэя Анатольевіча Булаўкіна, у раёне плануецца нарыхтаваць 3 тысячы 40 тон сена, 74 тысячы 500 тон – сенажу і 65 тысяч тон сілосу.  Сабраць ураджай траў неабходна з плошчы 8,5 тысячы гектараў.


На корманарыхтоўцы ў раёне будуць задзейнічаны 25 кормаўборачных камбайнаў, 47 трактароў з касілкамі, 20 грабель і валкаўтваральнікаў, 34 прэс-падборшчыкі, а таксама 45 прычэпаў для перавозкі зялёнай масы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *