Чарніцы ідуць на экспарт

Новости района

Бешанковіцкія кааператары дбаюць пра тое, як папоўніць бюджэт выручкай у  валюце. Зрабіць гэта магчыма за кошт рэалізацыі за межы краіны прадукцыі, вырабленай у нашым рэгіёне. Фірменным брэндам становяцца дары лесу.
Днямі райпа заключыла дагавор з польскай кампаніяй “Рунапол” на пастаўку ў суседнюю краіну 20 тон чарніц. Сума кантракта пацягне на некалькі дзясяткаў тысяч еўра. Нарыхтоўшчыкі ўжо закупілі ў насельніцтва больш за 22 тоны гэтай карыснай ягады і гатовы рэалізаваць яе. Вітамінная прадукцыя рыхтуецца да адпраўкі. Чарніцы фасуюцца ў пакеты па 25 кілаграмаў і замарожваюцца, пасля чаго дары нашых лясоў адправяцца на экспарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *