Бешенковичское райпо закладывает картофель и овощи на хранение

Общество

Закладка бульбы і гародніны ў стабілізацыйныя фонды Віцебскай вобласці ў 2011 годзе будзе павялічана ў тры разы. Усяго на зіму ў вобласці плануецца закласці 37 тысяч тон бульбы, 7,3 тысячы тон капусты, 1,8 тысячы тон буракоў, 2,2 тысячы тон морквы, 2,4 тысячы тон рэпчатай цыбулі, а таксама 1,6 тысячы тон яблык. Закладку сельгаспрадукцыі плануецца завяршыць да 15 лістапада.
   Наша райпа разлічвае справіцца з гэтай задачай да канца месяца, нягледзячы на тое, што і ў нас аб’ёмы нарыхтовак павялічаны. Сёлета атрыманы добры ўраджай агародніны і бульбы, які дазволіць у поўным аб’ёме забяспечыць сельгаспрадукцыяй насельніцтва, а таксама закласці запланаваны аб’ём на міжсезонны перыяд, упэўнены мясцовыя нарыхтоўшчыкі. Каб забяспечыць магазіны раёна вітамінамі, трэба мець 170 тон бульбы, 70 тон  капусты, 30 тон  цыбулі, 20 тон буракоў, 15 тон  морквы.
    У сераду ў сховішчах райпа мелася поўная патрэбнасць цыбулі і бульбы. Апошняя закуплена ў насельніцтва, фермераў і ў гаспадарках. Працуюць нашы нарыхтоўшчыкі і з сельгаспрадпрыемствам “Астроўна”: рэалізавалі на Санкт-Пецярбург 18 тон бульбы, вырашчанай гаспадаркай.
   Да фінішу набліжаецца нарыхтоўка буракоў, іх закупілі ўжо 18 тон. Амаль на 50% справіліся са стварэннем запасаў капусты і морквы, іх нарыхтавана адпаведна 40 і 6 тон. А таксама  тона квашанай капусты і 2 тоны салёных агуркоў.
    Апошні від нарыхтовак, якім зоймецца райпа, будуць яблыкі позніх гатункаў. Іх  плануецца закласці на захоўванне 10 тон.


  На здымку: прадукцыю прымаюць агент па закупе Г. А. Багдановіч і загадчыца складам Н. К. Козік.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *