В Верховье прошёл праздник, приуроченный к Дню пожилых людей

2017 год - Год науки

  Прыдзвінне ў чарговы раз адсвяткавала Дзень пажылых людзей. Як паведамілі ў Вярхоўскім сельвыканкаме, тут людзей старэйшага пакалення віншавалі ў пятніцу ў СДК аграгарадка Вярхоўе.
  Урачысты вечар сумесна рыхтавалі мясцовая ўлада, культработнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Наладзілі святочны  канцэрт. дастаўку ветэранаў да месца падзей і салодкі стол для іх дапамагло арганізаваць ПУП “Свіціна-ВМК”. Галоўнай інтрыгай урачыстасці стала выступленне прадстаўнікоў былых гаспадарак, якія некалі дзейнічалі на тэрыторыі сельсавета (калгасы імя К. Маркса, імя Фрунзе і імя Калініна).  Віншаванні землякам даслала кіраўніцтва сельвыканкама,  а таксама “Свіціна-ВМК”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *