Бешенковичский коммунальник активно работает с твёрдыми бытовыми отходами

Человек и природа

Адным з накірункаў дзейнасці УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” з’яўляецца работа з цвёрдымі бытавымі адыходамі, арганізацыя паасобнага збору другаснай сыравіны і вылучэнне яе з агульнага аб’ёму адыходаў.
Па словах намесніка дырэктара прадпрыемства І. С. Гаманько, асноўны ўпор летась быў зроблены на збор макулатуры. Пры плане 10 тон гэтага віда сыравіны сабрана 13,2 тоны, якія здадзены на перапрацоўку на Чашніцкую папяровую фабрыку “Чырвоная зорка”.
   Вялася работа і па нарыхтоўцы іншых відаў сыравіны. Напрыклад, пры плане 60 тон падалося нарыхтаваць 25 тон металалому, сабраны таксама 0,3 тоны тэкстыльных матэрыялаў, на пляцоўках для паасобнага збору складзена 1 тона зношаных шын. У працы па нарыхтоўцы палімерных матэрыялаў увага звернута перш за ўсё на вылучэнне з адыходаў на палігоне ў Драздах ПЭТ-бутэлек. Пры заданні 3 тоны камунальнікі за год спрэсавалі і падрыхтавалі для здачы 0,8 тоны палімераў, якія пасля збору неабходнага аб’ёму будуць адпраўлены на перапрацоўку.
   На 2012 год перад камунальнай службай пастаўлены яшчэ больш напружаныя задачы па працы з другаснай сыравінай. Прыярытэтам застаецца збор макулатуры. Планавае заданне па гэтым відзе сыравіны павялічана ў 3,5 раза. Да канца года “Бешанковіцкаму камунальніку” трэба сабраць 35 тон макулатуры.
   Справіцца з заданнем служба разлічвае ў тым ліку за кошт прыцягнення прыватнага сектара эканомікі. Заключаны дагаворы з прадпрымальнікамі на вываз цвёрдых бытавых адыходаў і паасобны збор другасных рэсурсаў. У 2011 годзе тут сябе добра зарэкамендавалі індывідуальныя прадпрымальнікі Расціслаў Генетаў і Андрэй Панкоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *