В Бешенковичах подведены итоги районного этапа школьных предметных олимпиад

Мы -- молодые

У бягучым навучальным годзе ўдзел у раённых школьных прадметных алімпіядах па 15 дысцыплінах прымаў 221 вучань. Як адзначылі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, узровень ведаў школьнікі паказалі такі ж, як і ў 2010 годзе.
  Найбольшая колькасць дыпломаў (18) у гімназістаў, у СШ №1 і 2 райцэнтра – па 12. У якасным эквіваленце на раённым этапе навучэнцы атрымалі 22 дыпломы 3-й ступені і 12 – 2-й. Дыпломаў 1-й ступені ўдастоены 9 чалавек. Па рускай мове лепшыя вынікі прадэманстравалі: гімназістка Наталля Семянькова з 9-га класа і дзесяцікласніца з СШ №1 райцэнтра Карына Дваранкіна. Наталля займаецца з Марынай Леанідаўнай Белавус і змагла адолець 72% заданняў. Карыне, якая справілася на 66%, рускую мову выкладае Паліна Арсенцьеўна Ільінец.
   Лепшым знаўцам беларускай мовы стала Дар’я Русецкая з 9-га класа СШ №2 райцэнтра, якая займаецца з Таццянай Аляксандраўнай Савіла. Яе вынік – 68%. Дыплом 1-й ступені па гэтай дысцыпліне заваявала гімназістка-адзінаццацікласніца Хрысціна Адамовіч, якая справілася з заданнем на 77%, дзякуючы добрай падрыхтоўцы з боку настаўніцы Раісы Мікалаеўны Лазукі.
    Па англійскай мове дыплом 1-й ступені ўзяў гімназіст-дзесяцікласнік Максім Петухоў. Ён вывучае замежную мову з настаўніцай Таццянай Дзмітрыеўнай Варанько, вынік хлопца – 66,2%. Лепшыя веды па хіміі паказаў Павел Крэль з 10-га класа СШ №1 райцэнтра. Вывучаць прадмет яму дапамагае настаўніца Валянціна Мікалаеўна Роскач. Павел справіўся з заданнем на 73%.
   Вынікова прайшлі і алімпіяды па працы, тут таксама ёсць дыпломы 1-й ступені. Па тэхнічнай працы пераможцамі другі год запар сталі браты Алег і Ігар Вараб’ёвы з 10-га класа СШ №2, якія справіліся адпаведна на 90 і 89%. Прадмет у іх выкладае Аляксандр Альфрэдавіч Пятроўскі. А сярод дзяўчат лепш праявіла сябе Ганна Вахляева з 9-га класа СШ №2. Яе вынік па абслугоўваючай працы, якую выкладае Святлана Уладзіміраўна Керэмша, — 82%.
    Адметна, што пасля некаторага перапынку зафіксаваны добры вынік па французскай мове. На прадметнай алімпіядзе  найбольш вынікова выступіла Марына Логвін з 11-га класа гімназіі, за што адзначана дыпломам 3-й ступені. Узнагароды такой жа вартасці атрымалі Валянціна Мінёнак з 11 класа СШ №2 райцэнтра па грамадазнаўстве і Аляксей Голубеў з 10-га класа гэтай жа школы па гісторыі. Іх вынікі па гэтых дысцыплінах былі лепшымі па раёне.
    Названы і імёны разумнікаў і разумніц, якія будуць прадстаўляць раён у абласным туры прадметных алімпіяд. Удзел у іспытах па 5 прадметах прымуць 8 школьнікаў. Экзаменавацца па хіміі будуць Павел Крэль і Ганна Міронава з 10 класа СШ №1 райцэнтра, якая заваявала на раённым узроўні дыплом 2-й ступені. Па рускай мове – Наталля Семянькова і Карына Дваранкіна, па беларускай – Хрысціна Адамовіч. Сярод матэматыкаў спрачацца за перамогу будзе гімназістка-дзесяцікласніца Анастасія Масалава, на раённым узроўні ў яе быў  дыплом 2-й ступені. Працягнуць удзел у школьных алімпіядах таксама браты Алег і Ігар Вараб’ёвы.


  На здымку: лепшы вынік па беларускай мове сярод адзінаццацікласнікаў належыць гімназістцы Хрысціне Адамовіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *