Коллектив УКП ЖКХ Бешенковичский коммунальник отметит профессиональный праздник

В трудовых коллективах

У апошнюю нядзелю сакавіка калектыў УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Наша жыццё сёння цяжка ўявіць без стабільнай кругласутачнай работы гэтай шматфункцыянальнай галіны.     Працаўнікі камунальнай службы клапоцяцца пра ўтрыманне і капітальны рамонт жылфонду, дбаюць, каб у нашых дамах заўжды былі вада і цяпло, каб радавалі сваёй прыгажосцю паркі і скверы, былі дагледжанымі вуліцы і дарогі, вырашаюць пытанні вулічнага асвятлення, працуюць з цвёрдымі бытавымі адыходамі. Адным словам, іх асноўная задача – служыць на карысць землякам.
   Сёлета ў структуры УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” адбыліся змяненні. У якасці філіяла да прадпрыемства далучаны водаканал. Разам з асноўнымі задачамі, якія штогод вырашаюцца гэтымі службамі, камунальнікі ў бягучым годзе зробяць стаўку на мерапрыемствы па энергазберажэнні. Плануецца правесці замену цеплатрасы ад кацельні да аб’ектаў спажывання цяпла ў Плісах. Яшчэ адным буйным мерапрыемствам стане мадэрнізацыя цэнтральнай кацельні ў райцэнтры і пераход на змешаныя віды паліва. Пасля ўстаноўкі тут двух сучасных катлоў у якасці энерганосьбіта будуць прымяняцца трэскі, а ў перыяд паніжэння тэмпературы дадаткова выкарыстоўвацца яшчэ і газ.
   Высокі прафесіяналізм, адказныя адносіны да справы вызначаюць працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Лепшых з лепшых прадстаўнікоў УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік”  будуць ушаноўваць сёння на ўрачыстым сходзе са святочным канцэртам.
    Так, ганаровымі граматамі прадпрыемства адзначаць машыніста кацельні С. В. Жаўняронка, машыніста экскаватара В. А. Чэрапава, слесара-рамонтніка У. А. Ліцягу, вальшчыка лесу А. Г. Аўчыннікава, трактарыста Р. Р. Петухова, вартаўніка Л. А. Рабчыкаву. Сярод працаўнікоў філіяла “Бешанковіцкі водаканал” заахвоцяць уклад у агульную справу трактарыста В. П. Белавуса, вадзіцеля М. У. Буйлова, майстра М. У. Буйлова, спецыяліста па камунальных разліках С. Б. Манько, слесара аварыйна-аднаўленчых работ М. В. Шавеля і слесара па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Ю. М. Якушава.
   Ганаровыя граматы  ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама ўручаць старшаму майстру кацельні аграгарадка Ржаўка А. П. Бабаеду і трактарысту М. М. Мацкевічу. Па лініі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначана праца бухгалтара па разліках Т. А. Мальчэўскай.
  На здымку: шмат гадоў любімай справе прысвяцілі лабарант хімводаачысткі цэнтральнай кацельні Надзея Іванаўна Абляцова і аператары Леанід Віктаравіч Мальчэўскі і Сяргей Ягоравіч Мясаедаў (злева направа).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *