В Беларуси начался призыв на срочную военную службу

Актуально

Як паведамілі рэдакцыі ў раённым ваенным камісарыяце, у Беларусі пачаўся прызыў на тэрміновую ваенную службу. Правядзенне мерапрыемстваў па прызыве грамадзян на службу ў арміі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2012 года нумар 46 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым – маі 2012 года”.
  Рашэннем раённага выканаўчага камітэта для правядзення прызыву грамадзян 1985 – 1994 гадоў нараджэння, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна, на тэрміновую ваенную службу створана раённая прызыўная камісія. Яе старшынёй назначаны намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М. А. Заблоцкі.
   На прызыўным пункце райваенкамата арганізоўваецца медыцынскі агляд прызыўнікоў, распрацоўваюцца планы вывучэння, адбору і адпраўкі грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Адбор грамадзян пройдзе з 28 сакавіка па 11 мая. Адпраўка прызваных на тэрміновую ваенную службу адбудзецца з 15 па 29 мая. Усяго ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць па краіне каля 10 тысяч чалавек. Прызыў на службу ў рэзерве ў лютым — маі гэтага года ажыццяўляцца не будзе.
   Нагадаем, што ў адпаведнасці з законам Беларусі «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» для грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу па прызыве, устаноўлены наступныя тэрміны ваеннай службы: для не маючых вышэйшай адукацыі –  18 месяцаў, маючых вышэйшую адукацыю – 12 месяцаў, прайшоўшых навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў, здаўшых устаноўленыя праграмамі падрыхтоўкі экзамены, – 6 месяцаў. Такія тэрміны ў поўнай меры даюць магчымасць праводзіць неабходную падрыхтоўку прызваных на тэрміновую ваенную службу, лічаць у Мінабароны.