В Публичном центре правовой информации Бешенковичской районной библиотеки пройдёт встреча с адвокатами

2017 год - Год науки

Публічны цэнтр прававой інфармацыі Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі створаны з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва раёна і для забеспячэння свабоднага доступу карыстальнікаў да дакументаў заканадаўча-прававога характару.   
     ПЦПІ вядзе накапленне інфармацыйна-прававых матэрыялаў на розных відах носьбітаў і забяспечвае доступ карыстальнікаў да дакументаў прававой тэматыкі. На прапаганду прававых ведаў і павышэнне прававой культуры сярод насельніцтва рэгіёна накіраваны і сустрэчы прыдзвінцаў са спецыялістамі-практыкамі.
  Як паведаміла рэдакцыі бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі А. В. Берднік, 3 красавіка ў 17 гадзін у чытальнай зале бібліятэкі наладжваецца сустрэча бешанкавічан з загадчыцай юрыдычнай кансультацыі І. С. Гайдановіч і адвакатам В. М. Туравым, якія адкажуць на пытанні прысутных, што датычацца прававой тэматыкі, дадуць неабходныя кансультацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *