Деревню Ульяновка отрезало водой

Актуально

Сітуацыя на вадаёмах раёна ўскладнілася з прыходам вялікай вады. Паводка і сёлета парушыла звычны лад жыцця жыхароў вёскі  Ульянаўка.
  Гэты населены пункт звязаны з Улай мастом, які ў пачатку мінулага тыдня ўжо амаль на 2 метры быў затоплены ў выніку рэзкага пад’ёму ўзроўню вады ў Заходняй Дзвіне. Між тым, людзей не пакінулі ў бядзе.
   Як паведаміў старшыня Ульскага сельвыканкама Генадзь Ільдэфонсавіч Анашка, жыхары Ульянаўкі ў перыяд вясновай паводкі з году ў год сутыкаюцца з праблемай падтаплення маста да іх населенага пункта, таму мясцовая ўлада і службы раёна да магчымай надзвычайнай сітуацыі рыхтуюцца загадзя, каб быць гатовымі аператыўна прыйсці на дапамогу адрэзаным ад «вялікай зямлі» людзям.
   З дапамогай камунальнай службы і сёлета тут арганізавана лодачная пераправа. Працуе яна па графіку: з 7 да 9 гадзін раніцы, з 13 да 15 гадзін і з 18 да 20 гадзін. Паклапаціліся і пра бяспеку вяскоўцаў, лодка аснашчана выратавальнымі сродкамі: набыты круг і тры камізэлькі.
 Пераправу людзей даручылі работніку ЖКГ Рыгору Аляксандравічу Драпу. Жыхары Ульянаўкі ўдзячныя яму, а таксама кіраўніцтву сельвыканкама і камунальнай службы за клопат аб іх.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *