Детский оздоровительный лагерь Орлёнок примет детей уже 18 июня

Общество

У загарадным лагеры «Арляня» пачалася падрыхтоўка да аздараўленчага сезону. На гэтыя мэты ў абласным бюджэце запланаваны 82 мільёны рублёў. Рашэннем райвыканкама ад 17 красавіка 2012 года №432 прадугледжана, што да 30 мая загарадны лагер «Арляня» павінен быць гатоў да эксплуатацыі, да гэтага часу трэба аформіць і адпаведны пакет дакументаў.  


Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Іван Аляксандравіч Жарабцоў, сіламі гаспадарчай групы зараз вядзецца выпілоўка сухіх дрэў, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя лагера. Клопат пра замену электраправодкі ў карпусах  узяў на сябе індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Яўгенавіч Дзямешчанка.
   З найбольш значных работ, якія трэба правесці сёлета, застаюцца рамонт водаправода, даху ў клубе і падлогі ў лазні. Аддзел адукацыі разлічвае ў гэтым пытанні на дапамогу будаўнічых арганізацый раёна. Хто чым з іх зоймецца, вырашыцца на бліжэйшым штабе па падрыхтоўцы лагера, як і пытанні абуладкавання побыту дзяцей.
   Кухоннае і тэхналагічнае абсталяванне ў «Арляня» знаходзіцца ў здавальняючым стане і не патрабуе рамонту. Працягваецца замена мэблі, з мэблевай фабрыкі Пастаў ужо дастаўлены 40 новых ложкаў.
    Начальнікам лагера і ў гэтым сезоне застаецца Наталля Паўлаўна Міхайлоўская, а яе намеснікам — Алена Яўгенаўна Долгая. Сёлета ў  «Арляня» плануецца аздаравіць 480 дзяцей. Работа лагера будзе арганізавана ў тры змены. Першая працягласцю 18 дзён пачнецца з 10 чэрвеня. У трэцюю змену на базе «Арляня» плануецца арганізаваць работу лагера «Лідар».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *