Ремонт детской поликлиники Бешенковичской райбольницы приближается к завершению

Общество

Рэканструкцыя дзіцячай кансультацыі цэнтральнай раённай бальніцы набліжаецца да завяршэння. На рамонт і мадэрнізацыю аб’екта асігнаваны
830 мільёнаў рублёў.
  Ход выканання работ трымае на кантролі асабіста старшыня райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі. Запланаваныя на 3-4 кварталы года  сродкі выдзелены ЦРБ ужо ў 2-м квартале.
   Па словах выконваючага абавязкі галоўнага ўрача райбальніцы Аляксандра Валянцінавіча Керэмшы, у кабінетах дзіцячай кансультацыі ўжо абноўлены сцены, падлога, электрыка, вядзецца мантаж столяў. Мяркуецца, што ўжо ў маі аб’ект прыме першых маленькіх пацыентаў.
   А да гэтага моманту трэба паклапаціцца яшчэ і пра набыццё мэблі. На гэтыя мэты, па папярэдніх падліках, спатрэбіцца каля 150 мільёнаў рублёў. Райбальніца вядзе пошук яе пастаўшчыкоў і разглядае прапановы мэблевых фабрык Віцебскай вобласці — «Зара» і «Варапаеўскі ДОК». Да таго ж, плануецца аснасціць кабінеты ўчастковых педыятраў камп’ютарамі і падключыць іх да лакальнай сеткі.
     Але і гэта яшчэ не ўсе новаўвядзенні, якія чакаюць прыдзвінцаў. Для маленькіх пацыентаў плануецца закупіць фізіятэрапеўтычны модуль і арганізаваць у адным будынку з кансультацыяй фізіялячэнне. Малым прапануюць кіслародныя кактэйлі і фітатэрапію, для іх будзе працаваць зала лячэбнай фізкультуры. Для зручнасці пацыентаў плануецца падзяліць прыём хворых на два патокі: да абеду паслугамі фізіятэрапеўтычных кабінетаў будуць карыстацца амбулаторныя хворыя, а ў другой палове дня — стацыянарныя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *