Стихи учениц 7-го класса Бочейковской школы

Творчество наших земляков

Вучаніцы 7 класа Бачэйкаўскай  СШ Марыя Асташкевіч, Кацярына Цыбульская і Дар’я Хацько прымаюць удзел ва ўсіх паэтычных конкурсах, займаюць на іх прызавыя месцы і атрымліваюць падзякі.
   — У снежні да нас на сустрэчу прыязджаў віцебскі паэт Давід Сімановіч, — расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бачэйкаўскай СШ А. Г. Арлова. – Ён паслухаў вершы, даў ім высокую ацэнку, натхніў дзяўчынак на далейшую творчасць.
  Чытачы “Зары” сёння маюць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю юных паэтак з Бачэйкаўскай СШ.


Дар’я Хацько


Снегавік
На двары і смех, і крык,
Сумны толькі снегавік.
Сёння дзень такі цудоўны!
Снегавік толькі маркотны…
Да цяпла ён не прывык,
Плача бедны снегавік.
Сонца свеціць усё ярчэй,
Слёзы коцяцца з вачэй.
Плакаў, плакаў снегавік
І з вачэй дзіцячых знік.
Дзеці па двары ішлі,
Толькі лужынку знайшлі.


Кацярына ЦЫБУЛЬСКАЯ


На рэчцы Уле
Настала летняя пара,
І радуецца дзетвара.
А тут спякотны дзень такі –
Імчаць на рэчку хлапчукі.
У рэчку скачуць усёй гурбой,
Уздымаюць хвалі за сабой.
Бягуць вялікія кругі
І затапляюць берагі.
Ну, а затым нырца даюць,
На дно салдацікам ідуць.
Вясёлы гоман, смех стаіць.
Прыемна ўсім, што гаварыць.
Стаміліся, адпачываюць
І за прыродай назіраюць,
Як ветрык ходзіць над вадой,
А чарот шэпча з асакой.
Як плаваюць у вадзе малькі,
А на лістках сядзяць жукі,
Як кветкі ў вадзе цвітуць,
А птушкі песенькі пяюць.
На рэчцы дзеці загараюць,
Сваё здароўе папраўляюць.
І радуюцца ўвесь час,
Што рэчка Ула ёсць у нас.


Марыя АСТАШКЕВІЧ


Подзвіг салдата
Ішоў на бой з фашыстамі салдат,
Наўкол варожыя свісталі кулі.
Усе байцы, яго сябры навек заснулі,
І ён упаў, абняўшы аўтамат.
І хоць аддаў баец сваё жыццё,
Але забіў дзясяткі чорных касак.
Ён не забыў свяшчэнны абавязак.
Цяпер жа паляцеў у небыццё…
Жыццё кароткае, усяго  на чвэрць,
Прайшло перад яго вачыма;
І вёска родная – маленькая радзіма.
Вось толькі ў вочы зазірнула смерць…
Не вернецца баец да родных хат,
Не падбяжыць да маці, не абдыме.
Ён здзейсніў подзвіг для сваёй Радзімы,
І будзе жыць у вяках у памяці салдат.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *