В Бешенковичском районе объявлен районный этап республиканского фотоконкурса Это твоя земля

Человек и природа

Аб’яўлены раённы этап рэспубліканскага фотаконкурсу «Гэта твая зямля».
Як паведамілі рэдакцыі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,   прыняць удзел у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: навучэнцы, аматары і прафесіяналы. Пераможцы будуць вызначацца ў двух намінацыях: «Прыгажосць роднай прыроды» і «Экалогія і чалавек».
   Кожная работа павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка  конкурсу з указаннем назвы фотаздымка, намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
    Фотаздымкі прымаюцца да 5 чэрвеня па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10, кабінет 32 (раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-18-74.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *