В Бешенковичском районе стартует косовица

Заботы сельские

Механізатары сельгасфіліяла “Вядзерава” распачалі касавіцу.  Зараз у гаспадарцы скошваюць па 20-25 тон зялёнай масы, якую адразу аддаюць на корм жывёле.
Нарыхтоўваць кармы тут сёлета будуць з плошчы ў 600 гектараў. У планах назапасіць 2000 кармавых адзінак з улікам зялёных кармоў. Для зімоўкі больш як 500 галоў буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы разлічваюць нарыхтаваць першым і другім укосам 200 тон сена і не менш чым 3000 тон сенажу.
  У “Вядзераве” на завяршэнні падрыхтоўка тэхнікі, вырашаюцца пытанні набыцця запасных частак. У поле выйдзе кормаўборачны камбайн, на якім будзе працаваць Аляксандр Архіпаў. На касілкі сядуць Уладзімір Семянькоў і Аляксандр Сіроткін, на прэс-падборшчыку будзе задзейнічаны Руслан Ярмоленка.
  Механізатары нацэлены на выніковую работу. Тым больш, што напярэдадні касавіцы машынна-трактарны парк сельгасфіліяла папоўніўся двума адзінкамі тэхнікі – закуплены прэс і касілка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *