Витебский городской приют для бездомных животных просит жителей области оказать финансовую помощь

Общество

    Віцебскі гарадскі прытулак для бяздомных жывёл звярнуўся да жыхароў Віцебшчыны з просьбай аказаць фінансавую дапамогу на дабрачынны разліковы рахунак 3132206130010 у Галаўным філіяле па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк» (МФО 150801701, УНП 300082155, ДП «Спецаўтабаза г. Віцебска». Прызначэнне плацяжу: на выратаванне жывёл).    


 Прытулак мае вострую патрэбу ў хірургічных прыладах для правядзення аперацый, шпрыцах, бінтах, марлі, вакцынах, супрацьвірусных прэпаратах, кроплях ад блых і кляшчоў, місках, каструлях, намордніках, ланцужках і нашыйніках.
    Для кармлення жывёлы неабходны прадукты харчавання: макароны, геркулес, свежамарожаная рыба, крывяная і ліверная каўбасы, курыныя галовы, ногі, шыі, мяса-касцяныя наборы, сухое малако і малочныя сумесі, мясныя кансервы і сухі корм для катоў, гарбузы, кабачкі, капуста, буракі, морква.
   Але больш за ўсё насельнікі прытулку чакаюць з надзеяй ласкавых і клапатлівых гаспадароў. У прытулку можна бясплатна ўзяць стэрылізаваную жывёлу як у кватэру, так і ў прыватны сектар. На жаль, выбар тут заўсёды вялікі…
  Калі вы вырашылі ўзяць гадаванца з прытулку, то пры сабе трэба мець пашпарт, нашыйнік, ланцужок, пераноску для ката.
  Кантактныя тэлефоны: (8-033) 336-78-77, (8-029) 542-06-42, (8-033) 646-88-97 (МТС), (8-0212) 42-87-73,42-87-74.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *