В День Независимости в Бешенковичах пройдёт праздник

Новости района

Работнікі цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы запланавалі на люты шмат цікавых мерапрыемстваў, каб жыхары Прыдзвіння не засумавалі дома.


Напрыклад, 12 чысла цэнтральная раённая бібліятэка правядзе тэматычны вечар, прысвечаны 205-годдзю з дня нараджэння мастака-жывапісца, нашага земляка Івана Хруцкага. У гэты ж дзень у раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе свята кнігі і чытання «Лепшы чытач года-2014».


Дзень закаханых запомніцца жыхарам Бешанковіччыны мерапрыемствамі «Усё пачынаецца з кахання» (Ржаўская сельская бібліятэка), «Гісторыя кахання» (Пліская бібліятэка-клуб). Крупенінская сельская бібліятэка сустрэне свята турнірам у гонар кахання.


15 лютага віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу «Дзе жыве зубраня?» чакае дзяцей у Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы. 17 лютага на літаратурна-музычны час «Аб чым шумелі сосны?» запрашае Вярхоўская сельская бібліятэка.


19 лютага запланаваны мерапрыемствы «Да роднай мовы крок зрабі» (цэнтральная раённая бібліятэка) і «Урокі роднага слова» (Задарожская сельская бібліятэка). Экскурс у гісторыю «Мова Скарыны, Купалы, ты не знікла ў вяках» правядуць у Драздоўскай сельскай бібліятэцы 22 лютага.


23 чысла прыдзвінцы змогуць паўдзельнічаць у конкурсных праграмах «Слава і гонар Абаронцам Айчыны» (Рубежская сельская бібліятэка) і «Сапраўдны мужчына дня» (Сокараўская сельская бібліятэка), паглядзець літаратурна-музычную кампазіцыю «А памяць нам супакою не дае» (Сініцкая сельская бібліятэка).


Скончыцца люты фальклорнымі вячоркамі «Гуляй, народ, Масленіца ідзе!», якія правядуць у Ульскай сельскай бібліятэцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *