Филиал Бешенковичский лесхоз расширил льготы для ветеранов

В трудовых коллективах

  Праяўляць клопат аб людзях старэйшага пакалення – абавязак кожнага з нас. З павагай адносяцца да ветэранаў працы і ў працоўных калектывах раёна. Узяць,  напрыклад, філіял “Бешанковіцкі лясгас”. Ветэранская арганізацыя прадпрыемства налічвае 79 чалавек, сярод іх і 3 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
  Як расказала старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі лясгаса Раіса Віктараўна Скаромнік, у калектыўным дагаворы, які заключаецца ў філіяле паміж наймальнікам і прафкамам, сацыяльныя гарантыі для ветэранаў працы раней былі прапісаны ў чатырох пунктах. Датычыліся яны аказання дапамогі ў пахаванні былых лясгасаўцаў, ушаноўвання абаронцаў Айчыны, выдзялення ім матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі.
  Нядаўна спіс ільгот для пенсіянераў лясгаса пашырылі. Прадугледзелі святкаванне ў калектыве Дня пажылых людзей, аказанне з гэтай нагоды ветэранам лясной галіны матэрыяльнай дапамогі, а таксама віншаванні з юбілейнымі датамі – 60, 70, 80 і 90 гадоў.
  Прапісанае ў калектыўным дагаворы ўжо рэалізавалі на справе. З нагоды Дня пажылых людзей у лясгасе арганізавалі ўрачысты прыём. На сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства сабраліся каля 45 ветэранаў. Дырэктар лясгаса Сяргей Іванавіч Арлоў расказаў учарашнім калегам, як ладзяцца справы на прадпрыемстве. Людзей, якія дзясяткі гадоў прысвяцілі лясной галіне, цікавіла ўсё, таму і размова атрымалася змястоўнай. Сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы, ветэранаў віншавалі цёплымі словамі і пажаданнямі, уручылі ім грашовыя падарункі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *