Производственное здание ОАО Бешенковичи агросервис продано с аукциона

Актуально

Шэраг ільгот і прэферэнцый атрымалі ўладальнікі прыватнага бізнэсу ў свеце Дэкрэта №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў сельскай мясцовасці”, які ўступіў у сілу з 1 ліпеня 2012 года. Напэўна, таму і аўкцыён па продажы вытворчага памяшкання ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс” плошчай 1600 кв. м прайшоў у кастрычніку на альтэрнатыўнай аснове. Удзел
у таргах прынялі два суб’екты гаспадарання.
  Дарэчы, нерухомая маёмасць аграсэрвіса была апісана за даўгі прадпрыемства па плацяжах у бюджэт і выстаўлена на аўкцыён у адпаведнасці з артыкулам 59 агульнай часткі  Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь для спагнання гэтых выдаткаў. Па выніках таргоў вытворчае памяшканне прададзена за 710 мільёнаў рублёў.