В Бешенковичском районе поднято 37% зяби

Заботы сельские

  Падмуркам атрымання высокіх ураджаяў сельгаскультур разам з іншымі элементамі тэхналогіі вырошчвання з’яўляецца апрацоўка глебы. Ад якаснага і своечасовага выканання гэтай работы залежыць да 25% прадукцыйнасці культурных раслін.
  Вось і аграрыі Прыдзвіння ў клопатах пра будучы ўраджай робяць стаўку на якасны пад’ём зябліва. Работы неабходна выканаць на плошчы 12900 гектараў. Па стане на 22 кастрычніка, земляробы раёна ўзаралі 4980 гектараў глебы ці 37% ад задання. Найбольш выніковую працу на гэтым участку дэманструюць механізатары  ПУП “Свіціна-ВМК” і ПУП «АграВітВін», дзе ўзарана 57 і 50% зябліва адпаведна. Старанна адносяцца да справы і прадстаўнікі Ульскага прафесійнага ліцэя, якія з заданнем справіліся на 48%.
   Паралельна з пад’ёмам зябліва арганізаваны работы па ўнясенні мінеральных тукаў і арганікі пад ураджай 2013 года. Так, хлорыстым каліем у раёне запраўлены крыху больш за 2500 гектараў, фосфарам – 1068 гектараў. У сельгасфіліяле “Вядзерава” і ПУП “АграВітВін” працуюць таксама з арганікай. Вядзераўцы пры заданні 1100 тон унеслі пад зябліва 1440 тон арганічных угнаенняў. Механізатары “АграВітВіна” справіліся з заданнем на 66%.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *