В Бешенковичской ЦРБ и райпо чествовали ветеранов труда

Слава Придвинья

Як паведаміў старшыня райсавета ветэранаў Мікалай Апанасавіч Лабкоў, у раёне сёння налічваецца 34 пярвічныя ветэранскія арганізацыі.
  Калектывы, як правіла, з павагай адносяцца да сваіх ветэранаў, прадугледзілі для іх шэраг ільгот, цікавяцца жыццём сваіх пенсіянераў. Напрыклад, актывізавалі сёлета работу з ветэранамі ў райбальніцы і райпа, дзе з нагоды Дня пажылых людзей прайшлі ўрачыстасці.
    У райпа ветэранаў спажыўкааперацыі віталі ў актавай зале. З былымі калегамі сустрэлася старшыня праўлення райпа Галіна Аляксандраўна Галенка, якая расказала пра поспехі ў развіцці сферы гандлю раёна за апошнія тры гады і перспектывах галіны, а таксама адказала на пытанні гасцей свята.
   Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі райпа Тамара Васільеўна Вербалоз паведаміла пра жыццё ветэранскай арганізацыі ў цэлым. Віншаванні і пажаданні былыя работнікі спажыўкааперацыі Прыдзвіння прымалі ад намесніка старшыні райпа па кадрах і ідэалагічнай рабоце Ганны Фёдараўны Сухваловай і старшыні прафкама Людмілы Браніславаўны Берасцень. Афіцыйная частка мерапрыемства завяршылася ў рэстаране, дзе для ветэранаў арганізавалі «салодкі стол».
   Даніну павагі людзям старэйшага пакалення з нагоды Дня пажылых людзей аддалі і ў райбальніцы. Пярвічная ветэранская арганізацыя тут налічвае больш за 150 чалавек, на жаль, па розных прычынах на свята змаглі прыйсці не ўсе. А тыя, хто завітаў у райбальніцу, сустрэліся з галоўным урачом Аляксандрам Валянцінавічам Керэмшам. Як кажуць, з першых вуснаў даведаліся пра стан аховы здароўя ў рэгіёне і задачах на перспектыву, паглядзелі відэастужку пра гісторыю станаўлення раённай бальніцы.
   Пасля ўрачыстай часткі ветэранаў частавалі за «круглым сталом». Як адзначыла старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі медыкаў раёна Нэллі Ільінічна Кузняцова, свята атрымалася «на выдатна», а  былыя медработнікі засталіся задаволенымі ўвагай і гасціннасцю калег па працы.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *