В Бешенковичском районе стартовал конкурс Дебют

Мы -- молодые

Аддзелы адукацыі і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыя раённай газеты “Зара” і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прынялі пастанову аб правядзенні раённага літаратурнага конкурсу маладых паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў “Дэбют”. Праводзіцца ён штогод і дае магчымасць падлеткам і моладзі актывізаваць цікавасць да літаратурнай творчасці, развіцця нацыянальнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу і літаратурна-мастацкіх талентаў, выхоўваць мастацкі густ моладзі і дарослага насельніцтва. “Дэбют” – яшчэ і цудоўная магчымасць паспрабаваць свае сілы на літаратурнай ніве, а можа і зрабіць крок у будучую прафесію, звязаць сваё жыццё з журналістыкай.   Праходзіць конкурс з 10 кастрычніка да 23 лістапада. Удзел у ім могуць прыняць усе жадаючыя аўтары ва ўзросце ад 14 да 31 года ўключна. Пісаць можна як на беларускай, так і на рускай мове. Творы, а гэта можа быць замалёўка, карэспандэнцыя пра жыццё маладзёжнай арганізацыі ці жыццё моладзі раёна, апавяданне, верш, гістарычны нарыс, сачыненне на патрыятычную тэматыку, прымаюцца як у рукапісным, так і ў машынапісным варыянце. Дасылаць іх трэба ў аргкамітэт, які размешчаны па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13, аддзел па справах моладзі райвыканкама (начальнік аддзела – Мароз Марына Анатольеўна, тэл.: 4-12-32), да 23 лістапада. Аўтар абавязкова павінен указаць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дату, месяц і год нараджэння, асноўнае месца вучобы ці працы, дамашні адрас і тэлефон. Назад работы не вяртаюцца.
  Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў трох намінацыях: сярод маладых паэтаў, маладых пісьменнікаў і маладых журналістаў. У кожным з жанраў журы вызначыць па аднаму тэксту-пераможцу. Лепшых узнагародзяць памятнымі прызамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама, граматамі РК ГА “БРСМ”, а іх работы будуць апублікаваны на старонках раённай газеты “Зара”. Раённы камітэт ГА “БРСМ” устанавіў і спецыяльны прыз за лепшы твор на патрыятычную тэматыку.
  Чакаем вашы работы.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *