В Бешенковичах прошла акция Профсоюзы — детям

Общество

Дзяржава робіць усё для таго, каб дзяцінства маленькіх беларусаў было шчаслівым. Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўныя і прыватныя структуры, прадпрыемствы і арганізацыі таксама імкнуцца падарыць дзецям навагодняе цуда. Традыцыйнай стала і акцыя “Прафсаюзы – дзецям”. Актыўна ўключыліся ў яе прафсаюзныя арганізацыі аграпрамысловага комплексу раёна.
   Як паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Мікалаевіч Семяніда, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі аграпрама аказваюць дзіцячым дашкольным установам і школам раёна дапамогу ў набыцці салодкіх падарункаў для дзятвы. На гэтыя мэты плануецца асігнаваць каля 187 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, райкам прафсаюза работнікаў АПК выдзеліў  2,5 мільёна рублёў для набыцця навагодніх падарункаў дзецям, чые бацькі працуюць у ААТ  “Бешанковічы аграсэрвіс”, а таксама 7,5 мільёна на цукеркі дзецям-інвалідам і сіротам, што навучаюцца ў Ульскім прафесійным ліцэі.
   – Удзел прафсаюзных арганізацый у дабрачыннай акцыі разглядаецца як сацыяльнае валанцёрства. Яно дапамагае вырашаць надзённыя праблемы, якія ўзнікаюць у навучальных установах, апякунскіх і прыёмных сем’ях, сацыяльна-педагагічным цэнтры. Самая галоўная задача дарослых – падарыць дзецям казку пад  Новы год і паказаць, што любая жыццёвая праблема можа быць вырашана на карысць чалавека, — падкрэсліў Аляксей Мікалаевіч.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *