В Бешенковичах прошло первенство района по настольному тенису

Спорт

  У межах 67-й спартакіяды школьнікаў дзіцяча-юнацкая спартыўная школа правяла першынство раёна па настольным тэнісе.
Перамогу аспрэчвалі 60 навучэнцаў, якія прадстаўлялі ўсе ўстановы адукацыі раёна.
  Спаборніцтвы арганізоўваліся ў трох падгрупах, на якія падзялілі школы ў залежнасці ад колькасці вучняў. Так, у першай падгрупе майстэрствам у настольным тэнісе мерыліся гімназісты, вучні СШ №1 і №2 райцэнтра, Ульскай і Бачэйкаўскай СШ, Астровенскай садка-СШ. Лепшы вынік паказала каманда СШ №1 гарпасёлка, другое месца заняла СШ №2 райцэнтра, трэцяе – гімназія.
  У другой падгрупе, дзе спаборнічалі каманды Каранеўскай, Свячанскай, Сініцкай, Ржаўскай садкоў-СШ і Вярхоўскай СШ, месцы размеркаваліся наступным чынам: у лідары выйшлі прадстаўнікі Свячанскай школы, другі радок занялі  падлеткі са Ржаўскай, трэці – з Сініцкай садка-СШ.
  У трэцяй падгрупе згулялі каманды Пяцігарскай БШ, Рубежскай, Пліскай, Паўазерскай садкоў-БШ. Тут перамогу ўзялі тэнісісты з Рубежскай садка-БШ, на другім месцы – каманда Пяцігарскай БШ, на трэцім – Паўазерскай садка-БШ.
  Пераможцы ў асабістым і камандным заліку адзначаны дыпломамі ад аддзела адукацыі райвыканкама. Лепшыя з іх будуць абараняць гонар раёна на першынстве вобласці па настольным тэнісе. 
  На здымку: ідзе першынство раёна па тэнісе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *