В Бешенковичском районе объявлен конкурс Снегурочка-2012

Конкурс

25 снежня ў раённым Доме культуры плануецца правядзенне шоў-праграмы «Снягурка-2012» сярод працоўнай моладзі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта і райкам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
  Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія пражываюць і працуюць у Бешанковіцкім раёне.
  Удзельніцам трэба прадэманстраваць дэфіле ў касцюме Снягуркі, расказаць пра сябе ў візітнай картцы «Перадвыбарная кампанія», раскрыць таленты ў конкурсе па стварэнні эксклюзіўнай навагодняй цацкі, праявіць творчыя здольнасці ў інтэлектуальным конкурсе. Тытула «Снягурка-2012» удастоіцца самая таленавітая дзяўчына, якая будзе найбольш адпавядаць вобразу казачнай гераіні.
  Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца ў аддзеле па справах моладзі райвыканкама і ў райкаме ГА «БРСМ».
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *