БРСМ объявил конкурс MobilaArt

Мы -- молодые

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»  аб’явіла конкурс  фільмаў, знятых на камеру мабільнага тэлефона.
    Конкурс «MobilaArt» праходзіць па ўсёй рэспубліцы, прыняць у ім удзел могуць і жыхары нашага раёна, узрост якіх не старэйшы за 31 год. Усё, што неабходна, гэта зняць відэа на мабільны тэлефон. Як адзначыла першы сакра-
 тар РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская, прадстаўленыя на конкурс работы могуць быць знятыя толькі з дапамогай мабільнага тэлефона. Фільмы могуць быць  зманціраваны і адрэдагаваны  па меркаванні ўдзельніка з выкарыстаннем спецэфектаў, гукаў, мелодый, тытраў і г.д. Хранаметраж работ не можа перавышаць 180 секунд.
    Фільм-удзельнік павінен адлюстроўваць адну або некалькі агульначалавечых каштоўнасцяў, такіх як каханне, сяброўства, сям’я, дом, Радзіма, патрыятызм, сумленнасць, высакароднасць, дабрыня, бескарыслівасць, культура, мастацтва, гісторыя і інш.
  Сюжэты для ролікаў могуць быць узяты як з рэальнага жыцця, так і насіць пастановачны характар. 
    Конкурс праходзіць у шасці намінацыях: «Мы + свет вакол нас» — фільмы пра веліч, разнастайнасць і прыгажосць навакольнага свету, а таксама пра цікавых людзей, падзеі, факты;  «Цуды прыроды» — фільмы, якія адлюстроўваюць цікавыя прыродныя з’явы; «Цуда-звер» — фільмы, якія дэманструюць незвычайныя паводзіны жывёл і разнастайнасць у адносінах паміж імі; «Самае смешнае мабільнае кіно» — вясёлы выпадак ці кур’ёзная сітуацыя з паўсядзённага жыцця моладзі;  «Актуальны рэпартаж» — фільмы пра падзеі, якія маюць надзённы характар або якія выклікалі вялікі грамадскі рэзананс; «Мабільныя ідэі» — фільмы аб праявах навуковага або даследчага погляду на розныя з’явы або сферы чалавечай дзейнасці: ад музыкі да матэматыкі, ад фізікі да інфакамунікацый.
     Удзельнічаць можна адразу ў некалькіх намінацыях, аднак, згодна з палажэннем аб конкурсе, кожны ўдзельнік можа прадставіць не больш за 5 работ. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фільмы, якія прапагандуюць гвалт, парнаграфію, нацыянальную і міжэтнічную варожасць, рэлігійную нецярпімасць.
    Работы павінны быць запісаны  ў фармаце mpeg4, FLV, 3GP, WMV, памер 240х320 і 176х144 (CamRip, TS), кожная — на асобным дыску. Работа ў абавязковым парадку суправаджаецца заяўкай на ўдзел (форму заяўкі вы знойдзеце на сайце «БРСМ»), а таксама анатацыяй, выкананай у электронным выглядзе (CD-R, файлы з пашырэннем  *. doc, *. txt).
    Фільмы для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 1 лютага 2013 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 40 (з паметкай «MobilaArt»).  Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у РК ГА «БРСМ» па тэлефоне 4-12-43.
    Адзначым таксама, што арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць фрагменты прадстаўленых работ для вырабу і паказу ў электронных сродках масавай інфармацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *