На ремонт Бешенковичской детской школы искусств выделено 850 миллионов рублей

2017 год - Год науки

Летась пачаўся рамонт Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Праводзіцца ён паэтапна. Аддзел культуры райвыканкама ўжо асвоіў 238 мільёнаў рублёў на замене дахавага пакрыцця. Работы вядуцца сіламі
ПУП «Бешанковіцкі
будаўнік».
  — На рамонт Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў сёлета нам выдаткавана 850 мільёнаў рублёў, — адзначае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Мікалаеўна Апанасёнак. — Як вядома, будынак, у якім размяшчаецца ўстанова культуры, уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта помнік архітэктуры канца 17-га — пачатку 18-га стагоддзя, важны турыстычны і сацыяльна значны аб’ект.
   Рамонт яго будзе ажыццяўляцца пры ўдзеле куратара, якога нам назначыла Міністэрства культуры. У бліжэйшы час чакаем яго на Прыдзвінні, каб вызначыцца з аб’ёмам работ і пачаць падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *