Сельхозпредприятия разрабатывают планы на новый сельскохозяйственный год

Заботы сельские

Традыцыйна ў пачатку года аграрыі раёна распрацоўваюць планы вытворчых мерапрыемстваў на новы сельскагаспадарчы год з далейшай іх абаронай ва ўпраўленні райсельгасхарчу. 
  Такім чынам земляробы прагназуюць перспектывы эканамічнага развіцця кожнага сельгаспрадпрыемства. У першую чаргу ў сваіх планах сельгасвытворцы прапісваюць задачы па правядзенні веснавой пасяўной кампаніі, этапы і шляхі іх вырашэння. Яны робяць эканамічныя разлікі па выкананні сельгасмерапрыемстваў па ўсіх накірунках. Аналізуюцца план сяўбы, падрыхтоўка тэхнікі, аб’ёмы неабходных мінеральных тукаў, сродкаў абароны раслін, іншыя мерапрыемствы па агранаміі і механізацыі.
  На працягу двух апошніх тыдняў сельгасвытворцы абаранялі свае эканамічныя планы, цяпер іх трэба ўзгадніць з кіраўніцтвам АПК Віцебшчыны. Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, сёлета аб’ём яравой сяўбы застанецца практычна на ўзроўні мінулага года. Плануецца, што зерневыя і зернебабовыя культуры зоймуць 20,5 тысячы гектараў, з якіх на азімыя прыходзіцца 10900 гектараў, а на яравыя  – 9600 гектараў. Лён сёлета плануюць вырошчваць у раёне на плошчы 500 гектараў, кукурузай зоймуць 3300, агароднінай – 30 гектараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *