ГП Политотделец-Агро готовит технику к выходу в поле

Заботы сельские

  Машынны двор ДП «Палітаддзелец-Агра» сустрэў нас рокатам матораў і мільгаценнем зварачных апаратаў, усе механізатары былі заняты справай. Падрыхтоўка машынна-трактарнага парку да яго выхаду ў поле зараз у самым разгары.
  – Мы ўжо на 80% падрыхтавалі тэхніку да веснавых палявых работ, – расказвае кіраўнік прадпрыемства А. М. Крышын. – З сямі  энерганасычаных трактароў застаецца адрамантаваць два «К-701». Складанасць у тым, што  патрэбны рамонт рухавікоў, тут без дапамогі маторарамонтнага завода не абысціся. На лінейку гатоўнасці пастаўлены плугі, чызелі, практычна завершаны рамонт баронаў. Падрыхтаваны два глебаапрацоўчыя агрэгаты маркі «АПП-6Д», для ўнясення мінеральных тукаў гатовы два «РДУ-1,5», «РУ-7000», «МТТ-4А». Механізатары зацікаўлены ў якасным рамонце трактароў, бо ад гэтага залежыць іх заробак. Імкнёмся хутчэй давесці тэхніку да ладу, каб арганізавана прайсці тэхагляды і ў поўным узбраенні сустрэць вясну…
  Рамонтны прыпар звычайна прыходзіцца на перыяд марозаў, у гаспадарцы паклапаціліся пра арганізацыю работы ў майстэрні і стварылі добрыя ўмовы для людзей. У бытоўцы можна абагрэцца ля печкі, ёсць вада, увагу надалі і пажарнай бяспецы, купілі патрэбную колькасць вогнетушыцеляў.
  Да пачатку сяўбы механізатараў забяспечаць сродкамі індывідуальнай абароны, аптэчкамі і спецвопраткай. На гэта плануецца скарыстаць каля 50 мільёнаў рублёў. Па папярэдніх падліках, на падрыхтоўку да выхаду тэхнікі ў поле «Палітаддзельцу-Агра» спатрэбіцца каля 1 мільярда рублёў.
  На здымку: механізатары ДП «Палітаддзелец-Агра» Дзмітрый Алейнік і Ігар Ткачонак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *