В Бешенковичском районе проведут реорганизацию школ

Общество

Аптымізацыя сістэмы адукацыі Віцебскай вобласці ў 2013 годзе закране каля 70 школ.
Упраўленне адукацыі аблвыканкама плануе закрыць у бягучым годзе 24 школы, а 46 рэарганізаваць: сярэднія агульнаадукацыйныя – у базавыя, базавыя – у пачатковыя.
  – Неабходнасць такіх пераўтварэнняў абумоўлена перш за ўсё змяншэннем колькасці вучняў у сельскіх школах, немагчымасцю забяспечыць у малакамплектных школах якасны ўзровень  адукацыі, – растлумачыў начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок. – Закрыццё або рэарганізацыя навучальных устаноў будзе абмяркоўвацца з грамадскасцю. Спецыяльна для падвозу вучняў плануецца закупіць дадатковы аўтатранспарт. Настаўнікаў працаўладкуюць, а ў выпадку неабходнасці забяспечаць іх перападрыхтоўку. У вобласці сёння не хапае педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, настаўнікаў замежнай мовы. Акрамя таго, рэарганізацыя можа стаць адным з рэзерваў для павелічэння заработнай платы настаўнікам.
  Аптымізаваць сістэму адукацыі плануюць і ў нашым раёне. Па словах начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Івана Жарабцова, зараз разглядаецца пытанне аб рэарганізацыі Сініцкай сярэдняй школы ў базавую. Цяпер тут займаецца 31 вучань, у тым ліку па 2 у 9-м і 11-м класах, 3 – у 10-м класе. Пасля рэарганізацыі навучальнай установы падвоз старшакласнікаў арганізуюць у Каранеўскую школу.
  У новым статусе сустрэне новы год і Свячанская школа, якую плануецца пераўтварыць з сярэдняй у базавую. Адукацыю тут зараз атрымліваюць 36 дзяцей, 7 з іх вучацца ў 9-м класе, 4 – у 10-м і 3 – выпускнікі. Вучняў 9-10 класаў са Свячы прыме Бачэйкаўская школа, туды таксама будзе арганізаваны падвоз дзяцей.
  Паўазерскую БШ з 1 верасня 2013 года ўвогуле мяркуецца закрыць. З 17 школьнікаў 6 сёлета заканчваюць 9-ты клас, астатніх будуць арганізавана падвозіць у Ульскую СШ. Храпавішчанская пачатковая школа-сад з 1 верасня стане дзіцячым садком. Абмяркоўваецца і пытанне закрыцця Пяцігарскай БШ, дзе вучацца ўсяго 15 дзяцей.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *