В Бешенковичском районе в 2013 году будут реализовываться 5 инвестпроектов

Актуально

  Інвестыцыйная праграма Віцебскай вобласці на 2013 год уключае 141 аб’ект. 5 з іх будуць рэалізоўвацца ў нашым раёне.
Напрыклад, сёлета на Віцебшчыне на будаўніцтва, рэканструкцыю і праектаванне аб’ектаў камунальнай уласнасці інвестыцыйнай праграмай прадугледжана амаль 682 мільярды  рублёў з абласнога бюджэту. На Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада» пойдуць 40 мільярдаў рублёў. Для сферы адукацыі дакумент прадугледжвае выдзяленне амаль 102,5 мільярда рублёў з абласнога бюджэту.
  На ахову здароўя выдзяляюцца 111,3 мільярда рублёў сродкаў абласнога бюджэту, якія плануецца накіраваць на будаўніцтва і рэканструкцыю будынкаў арганізацый аховы здароўя, каб палепшыць якасць медыцынскай дапамогі, а таксама павялічыць іх магутнасць. 41 мільярд рублёў будзе выдзелены на фінансаванне аб’ектаў фізічнай культуры і спорту. У асноўным гэта будуць аб’екты, якія будуюцца для заняткаў масавымі відамі спорту.
  На развіццё ўстаноў культуры вылучаецца 16,1 мільярда рублёў. На гэтыя грошы ў 2013 годзе плануюць ажыццявіць рэстаўрацыю і аднаўленне будынкаў – помнікаў архітэктуры, размешчаных у гістарычным цэнтры Віцебска, а таксама ў Дуброўне і Талачыне.
  З нашага раёна ў інвестыцыйную праграму ўключаны будаўніцтва ў Уле дома сямейнага тыпу для прыёмнай сям’і, правядзенне праектна-вышукальных работ па будаўніцтве моста ў Бешанковічах, будаўніцтва аб’екта водазабеспячэння ў райцэнтры ў межах вуліц Маладзёжная і Урыцкага, а таксама  станцыі абезжалезівання з рэканструкцыяй водазаборных збудаванняў у аграгарадку Астроўна.
  Працягнецца і рэалізацыя праекта па будаўніцтве ў Бешанковічах басейна. На падрыхтоўчым этапе тут плануецца ажыццявіць вынас водазборных, камунікацыйных, кабельных, электрычных і іншых інжынерных сетак.
  На рэалізацыю мерапрыемстваў інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці на 2013 год па нашым рэгіёне запланаваны асігнаванні ў суме амаль 7,3 мільярда рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *